Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-быкаў:васіль-быкаў-жоўты-пясочак-аналіз-апавяд

Адрозненні

Тут паказаны адрозненні паміж двума версіямі гэтай старонкі.

Спасылка на гэта параўнанне

Папярэдняя версія справа і злеваПапярэдняя версія
творы:васіль-быкаў:васіль-быкаў-жоўты-пясочак-аналіз-апавяд [2025/08/23 15:53] vedybeadminтворы:васіль-быкаў:васіль-быкаў-жоўты-пясочак-аналіз-апавяд [2025/08/23 15:55] (бягучы) vedybeadmin
Радок 7: Радок 7:
  
 ====== Васіль Быкаў — Жоўты пясочак. Аналіз апавядання ====== ====== Васіль Быкаў — Жоўты пясочак. Аналіз апавядання ======
-У апавяданні "Жоўты пясочак" [[litpers>васіль-быкаў|Васіль Быкаў]] дасканала абмаляваў шэраг вобразаў, аб'яднаных адзінствам часу, прасторы і праблемы, але дыхатамічных ва ўнутраных канфліктах. Падзеі, якія зрабіліся прадметам мастацкага асэнсавання пісьменніка, датычацца 30-х гадоў ХХ стагоддзя -трагічнай старонкі ў гісторыі нашай нацыі. Мастак дэманструе і аналізуе сутнасць жахлівых эксперыментаў над чалавекам, іх уплывы на чалавечую свядомасць.\\+У апавяданні "Жоўты пясочак" [[постаці/васіль-быкаў|Васіль Быкаў]] дасканала абмаляваў шэраг вобразаў, аб'яднаных адзінствам часу, прасторы і праблемы, але дыхатамічных ва ўнутраных канфліктах. Падзеі, якія зрабіліся прадметам мастацкага асэнсавання пісьменніка, датычацца 30-х гадоў ХХ стагоддзя -трагічнай старонкі ў гісторыі нашай нацыі. Мастак дэманструе і аналізуе сутнасць жахлівых эксперыментаў над чалавекам, іх уплывы на чалавечую свядомасць.\\
 Васіль Быкаў "сабраў" у сваім творы прадстаўнікоў розных сацыяльных груп, кожны з якіх, аднак, выразна індывідуалізаваны. Усе яны па волі лёсу апынаюцца ў "крытай машыне", дзе няма ні вокнаў, ні маленькай шчылінкі, усе падсвядома разумеюць, што гэты шлях, хутчэй за ўсё, апошні ў іх жыцці, але кожны заглыблены ва ўласны канфлікт — і кожны выконвае сваю мастацкую місію. Менавіта дзеля выяўлення "наканавання", што выпадае таму ці іншаму герою, дзеля выяўлення яго сэнсавай маштабнасці пісьменнік сплятае мастацкія вобразы са шматлікіх вонкавых і ўнутраных дэталяў, псіхалагічных адценняў і эмацыянальных прыкмет. Падобную мастацкую "методыку" П. Паліеўскі назіраў у творчасці Л. Талстога, адзначаючы, што за "дробнасцю" дэталяў і эпізодаў, "сіла якіх у індывідуальнасці, вызваленасці ад "агульнага", паўстае сэнсавая значнасць, дзе "амаль кожная дэталь вобраза даводзіцца ім да ступені галоўнай, кожная выглядае каштоўнай "знаходкай", а сам вобраз будуецца на варыяцыях некалькіх такіх дэталяў, падпарадкаваных агульным кампазіцыйным лініям".\\ Васіль Быкаў "сабраў" у сваім творы прадстаўнікоў розных сацыяльных груп, кожны з якіх, аднак, выразна індывідуалізаваны. Усе яны па волі лёсу апынаюцца ў "крытай машыне", дзе няма ні вокнаў, ні маленькай шчылінкі, усе падсвядома разумеюць, што гэты шлях, хутчэй за ўсё, апошні ў іх жыцці, але кожны заглыблены ва ўласны канфлікт — і кожны выконвае сваю мастацкую місію. Менавіта дзеля выяўлення "наканавання", што выпадае таму ці іншаму герою, дзеля выяўлення яго сэнсавай маштабнасці пісьменнік сплятае мастацкія вобразы са шматлікіх вонкавых і ўнутраных дэталяў, псіхалагічных адценняў і эмацыянальных прыкмет. Падобную мастацкую "методыку" П. Паліеўскі назіраў у творчасці Л. Талстога, адзначаючы, што за "дробнасцю" дэталяў і эпізодаў, "сіла якіх у індывідуальнасці, вызваленасці ад "агульнага", паўстае сэнсавая значнасць, дзе "амаль кожная дэталь вобраза даводзіцца ім да ступені галоўнай, кожная выглядае каштоўнай "знаходкай", а сам вобраз будуецца на варыяцыях некалькіх такіх дэталяў, падпарадкаваных агульным кампазіцыйным лініям".\\
 Першым, каго прадстаўляе чытачу В. Быкаў, — гэта Аўтух, селянін-аднаасобнік, палахлівы, па-сялянску крыху няўцямны. Ён вымалёўваецца пісьменнікам ці не з педантычнасцю — да рухаў, жэстаў, псіхалагічных нюансаў. Тут адыгрываюць сваю ролю нават нязначныя эпізоды і дэталі: аборына, якая развязалася на лапці; успаміны, як гвалтам прымушалі ўступіць у калгас: абрэзалі зямлю, пожні, "ліквідавалі" гумно, пуню і ток; недарэчныя перад смерцю думкі пра пакінутую ўласную гаспадарку: "застаўся шнурок нявыбранай бульбы...". Не толькі мітуслівыя думкі, але і паводзіны Аўтуха адпавядаюць вобразу селяніна, які, у адрозненні ад іншых "сатаварышаў па няшчасцю", больш "палітычна-граматных", не можа паверыць, што гэты шлях у крытай машыне — апошні. Ён задаецца мноствам пытанняў, тузае іншых, высвятляючы куды іх вязуць: "Бо завошта караць Аўтуха, які з яго польскі шпіён?".\\ Першым, каго прадстаўляе чытачу В. Быкаў, — гэта Аўтух, селянін-аднаасобнік, палахлівы, па-сялянску крыху няўцямны. Ён вымалёўваецца пісьменнікам ці не з педантычнасцю — да рухаў, жэстаў, псіхалагічных нюансаў. Тут адыгрываюць сваю ролю нават нязначныя эпізоды і дэталі: аборына, якая развязалася на лапці; успаміны, як гвалтам прымушалі ўступіць у калгас: абрэзалі зямлю, пожні, "ліквідавалі" гумно, пуню і ток; недарэчныя перад смерцю думкі пра пакінутую ўласную гаспадарку: "застаўся шнурок нявыбранай бульбы...". Не толькі мітуслівыя думкі, але і паводзіны Аўтуха адпавядаюць вобразу селяніна, які, у адрозненні ад іншых "сатаварышаў па няшчасцю", больш "палітычна-граматных", не можа паверыць, што гэты шлях у крытай машыне — апошні. Ён задаецца мноствам пытанняў, тузае іншых, высвятляючы куды іх вязуць: "Бо завошта караць Аўтуха, які з яго польскі шпіён?".\\
 Другі герой — прадстаўнік інтэлігенцыі "ў першым калене" — аднавясковец Аўтуха, нават з гэткім жа прозвішчам — Казёл. З доляй іроніі пісьменнік дае візітоўку гэтага персанажа: Як навучыўся на настаўніка і пачаў пісаць вершы, дык змяніў тое нягеглае прозвішча на лепшае і падпісваўся пад вершамі, што часам друкаваліся ў газетах, Фелікс Гром". Лёсы шэрагу айчынных пісьменнікаў у вялікай ступені атаясамліваюцца з лёсам гэтага героя, які "памкнуўся ў "[[слоўнік/маладняк|Маладняк]]", пачаў пісаць знарок прыўзнята, задзірыста, "бурапенна". Стараўся перайначыць у сабе прыроджаныя, а значыць, абыватальскія схільнасці і густы — усю гэтую любасць да бору і лесу, нязначных праяваў жыцця, засвоіць іншую эстэтыку, інакшы слоўнік, напоўнены грымотай заводскіх цэхаў, дымам фабрычных труб, калектыўнай працай людзей, будаўнікоў камунізму".\\ Другі герой — прадстаўнік інтэлігенцыі "ў першым калене" — аднавясковец Аўтуха, нават з гэткім жа прозвішчам — Казёл. З доляй іроніі пісьменнік дае візітоўку гэтага персанажа: Як навучыўся на настаўніка і пачаў пісаць вершы, дык змяніў тое нягеглае прозвішча на лепшае і падпісваўся пад вершамі, што часам друкаваліся ў газетах, Фелікс Гром". Лёсы шэрагу айчынных пісьменнікаў у вялікай ступені атаясамліваюцца з лёсам гэтага героя, які "памкнуўся ў "[[слоўнік/маладняк|Маладняк]]", пачаў пісаць знарок прыўзнята, задзірыста, "бурапенна". Стараўся перайначыць у сабе прыроджаныя, а значыць, абыватальскія схільнасці і густы — усю гэтую любасць да бору і лесу, нязначных праяваў жыцця, засвоіць іншую эстэтыку, інакшы слоўнік, напоўнены грымотай заводскіх цэхаў, дымам фабрычных труб, калектыўнай працай людзей, будаўнікоў камунізму".\\
-Прыняць гэткія эстэтыку і стылістыку змушаны былі шматлікія таленавітыя пісьменнікі, але і гэта не сталася ні выйсцем, ні панацэяй. У любым, нават самым бяскрыўдным радку "літаратуразнаўцы з наганамі на баку" вычытвалі "крымінал", "замах на сацыялістычную рэчаіснасць" і "шкодніцкую ідэалогію". Пільна вычытвалі, публічна "выкрывалі", неадкладна выносілі гнеўныя вердыкты, накшталт: У саюзе з інтэрвэнтамі кучка буржуазных і дробнабуржуазных інтэлігентаў, ідэолагаў кулацтва, усяго капіталістычнага бруду рыхтавалі сумесна з сусветным імперыялізмам новую крывавую лазню рабочым і сялянам Беларусі і Савецкага саюзу. Разам з выкрыццём контррэвалюцыйнай, шкодніцкай работы [[litpers>язэп-лёсік|Лёсікаў]], [[litpers>вацлаў-ластоўскі|Ластоўскіх]], [[litpers>сцяпан-некрашэвіч|Некрашэвічаў]], Цвікевічаў сарвана канчаткова вопратка "народных", і яны паўсталі перад рабочымі і сялянамі ва ўсёй сваёй нагаце". Так, дзякуючы пільнасці "свядомых грамадзян", дзейнасць "варожых элементаў" тэрмінова "прыпынялася", як, дарэчы, і іх жыццё. Гэтую сітуацыю Васіль Быкаў цалкам дакладна спраектаваў і ўвасобіў у вобразе і ў лёсе Фелікса Грома.\\+Прыняць гэткія эстэтыку і стылістыку змушаны былі шматлікія таленавітыя пісьменнікі, але і гэта не сталася ні выйсцем, ні панацэяй. У любым, нават самым бяскрыўдным радку "літаратуразнаўцы з наганамі на баку" вычытвалі "крымінал", "замах на сацыялістычную рэчаіснасць" і "шкодніцкую ідэалогію". Пільна вычытвалі, публічна "выкрывалі", неадкладна выносілі гнеўныя вердыкты, накшталт: У саюзе з інтэрвэнтамі кучка буржуазных і дробнабуржуазных інтэлігентаў, ідэолагаў кулацтва, усяго капіталістычнага бруду рыхтавалі сумесна з сусветным імперыялізмам новую крывавую лазню рабочым і сялянам Беларусі і Савецкага саюзу. Разам з выкрыццём контррэвалюцыйнай, шкодніцкай работы [[постаці/язэп-лёсік|Лёсікаў]], [[постаці/вацлаў-ластоўскі|Ластоўскіх]], [[постаці/сцяпан-некрашэвіч|Некрашэвічаў]], Цвікевічаў сарвана канчаткова вопратка "народных", і яны паўсталі перад рабочымі і сялянамі ва ўсёй сваёй нагаце". Так, дзякуючы пільнасці "свядомых грамадзян", дзейнасць "варожых элементаў" тэрмінова "прыпынялася", як, дарэчы, і іх жыццё. Гэтую сітуацыю Васіль Быкаў цалкам дакладна спраектаваў і ўвасобіў у вобразе і ў лёсе Фелікса Грома.\\
 У адрозненні ад іншых герояў, характар Сурвілы раскрываецца пісьменнікам паступова. Гэты персанаж у адносінах да сваіх спадарожнікаў існуе пэўны час інкогніта. Яны не могуць зразумець, чаму "мужчына ў скуранцы", які гаспадарыў у кабінеце следчага, знаходзіцца сярод іх. Але чытач, надзелены магчымасцю "чуць" яшчэ і думкі героя, разумее сутнасць справы. Самотна-роспачныя развагі Сурвілы адыгрываюць у тэксце немалаважную ролю: ствараецца аб'ектыўны псіхалагічны партрэт героя, робяцца відавочнымі яго маральныя арыенціры. "Трэба было выбіць — і прызнанне, і сведчанне, — прозвішчы, даты, сустрэчы. Часам перабіраў, гэта праўда. Але ж на карысць справы, не для сябе". Партрэт персанажа, яго ўнутраны стан удала дапаўняюць асобныя рэплікі героя — грубы адказ на пытанне Аўтуха, пільная рэакцыя на паведамленне Шастака, што ён з Зялёнага Луга: "Ты ж гарадскі, казаў. Паказваў на допыце: з Камароўкі. Во — выясняецца! А то ўсё — рабочы, чыгуначнік. Блытаеце нешта, Шастак". Асобныя фразы, агульны стыль маўлення, інтанацыі падкрэсліваюць, што Сурвіла па-ранейшаму пачуваецца "на пасадзе", "пры адказнай справе". У вобразе Сурвілы тыпізуюцца "салдаты арміі Дзяржынскага", апантаныя выканаўцы даручэнняў. Адмысловым эпізодам, жахліва-красамоўным па сутнасці, Васіль Быкаў прадэманстраваў бездакорную "адказнасць" сурвілаў перад уласным "сумленнем". Герой згадвае, як аднойчы яму давялося расстрэльваць маладзенькую студэнтку, але "тады ён меў невялікі чэкісцкі досвед і паддаўся на дзявочую прывабнасць", таму наўмысна стрэліў міма. Той "ганебны ўчынак" доўгі час пакутліва непакоіў чэкіста, таму ён асабліва "стараўся" ў далейшай працы. "Тое старанне дало свой плён, і пасля, ужо ў следчым аддзеле, ён паказаў за паўгоддзя найлепшыя вынікі — 127 чалавек, падведзеных да вышэйшай меры, — болей, чым у каго-небудзь іншага". Гэтым эпізодам пісьменнік адначасова даводзіць і жах існавання ва ўмовах "Вялікага Страху", што "настойліва насаджала ў краіне сталіншчына, якая не толькі фізічна знішчала мноства людзей, але і расчалавечвала чалавека, растоптвала ў яго душы спагадлівасць і спачувальнасць, міласэрнасць і пачуццё справядлівасці, здольнасць адчуваць чужы боль, звычайную суседскую прыязнасць, сяброўскія і сваяцкія пачуцці".\\ У адрозненні ад іншых герояў, характар Сурвілы раскрываецца пісьменнікам паступова. Гэты персанаж у адносінах да сваіх спадарожнікаў існуе пэўны час інкогніта. Яны не могуць зразумець, чаму "мужчына ў скуранцы", які гаспадарыў у кабінеце следчага, знаходзіцца сярод іх. Але чытач, надзелены магчымасцю "чуць" яшчэ і думкі героя, разумее сутнасць справы. Самотна-роспачныя развагі Сурвілы адыгрываюць у тэксце немалаважную ролю: ствараецца аб'ектыўны псіхалагічны партрэт героя, робяцца відавочнымі яго маральныя арыенціры. "Трэба было выбіць — і прызнанне, і сведчанне, — прозвішчы, даты, сустрэчы. Часам перабіраў, гэта праўда. Але ж на карысць справы, не для сябе". Партрэт персанажа, яго ўнутраны стан удала дапаўняюць асобныя рэплікі героя — грубы адказ на пытанне Аўтуха, пільная рэакцыя на паведамленне Шастака, што ён з Зялёнага Луга: "Ты ж гарадскі, казаў. Паказваў на допыце: з Камароўкі. Во — выясняецца! А то ўсё — рабочы, чыгуначнік. Блытаеце нешта, Шастак". Асобныя фразы, агульны стыль маўлення, інтанацыі падкрэсліваюць, што Сурвіла па-ранейшаму пачуваецца "на пасадзе", "пры адказнай справе". У вобразе Сурвілы тыпізуюцца "салдаты арміі Дзяржынскага", апантаныя выканаўцы даручэнняў. Адмысловым эпізодам, жахліва-красамоўным па сутнасці, Васіль Быкаў прадэманстраваў бездакорную "адказнасць" сурвілаў перад уласным "сумленнем". Герой згадвае, як аднойчы яму давялося расстрэльваць маладзенькую студэнтку, але "тады ён меў невялікі чэкісцкі досвед і паддаўся на дзявочую прывабнасць", таму наўмысна стрэліў міма. Той "ганебны ўчынак" доўгі час пакутліва непакоіў чэкіста, таму ён асабліва "стараўся" ў далейшай працы. "Тое старанне дало свой плён, і пасля, ужо ў следчым аддзеле, ён паказаў за паўгоддзя найлепшыя вынікі — 127 чалавек, падведзеных да вышэйшай меры, — болей, чым у каго-небудзь іншага". Гэтым эпізодам пісьменнік адначасова даводзіць і жах існавання ва ўмовах "Вялікага Страху", што "настойліва насаджала ў краіне сталіншчына, якая не толькі фізічна знішчала мноства людзей, але і расчалавечвала чалавека, растоптвала ў яго душы спагадлівасць і спачувальнасць, міласэрнасць і пачуццё справядлівасці, здольнасць адчуваць чужы боль, звычайную суседскую прыязнасць, сяброўскія і сваяцкія пачуцці".\\
 Блізкім да вобраза Сурвілы — па матывацыі антыгуманных дзеянняў, па сваёй злачыннай сутнасці — з'яўляецца ў апавяданні Шастак, "партыец-бальшавік", у якога ў турме "былі свае абавязкі: дагадзіць следчым, запомніць і як мага дакладней перадаць ім, пра што гаварылі арыштанты". Прозвішча героя спецыфічнае па этымалагічных асацыяцыях: "шасцёрка", як самая дробная "асоба" ў картачнай гульні (але ад якой у пэўнай ступені залежыць агульная сітуацыя), ці шасцярэнька , як адзін з неабходных элементаў у агульным дзяржаўным механізме. Вельмі падобныя лёсы Сурвілы і Шастака нібыта персаніфікуюць вядомае: не капай яму іншаму... Абодва героі па сутнасці з'яўляюцца "калегамі" ў адносінах да "памкаменданта Косцікава", яны і трымаюцца з ім у пэўнай меры "па-сваяцку". Ды і ён час ад часу выказвае ім сякую-такую "калегіяльную ўвагу": частуе папяросай Сурвілу, у гутарцы з Шастаком "мякчэйшы", чым з іншымі. Шастак, як і Сурвіла, да апошняга спадзяецца на разуменне з боку таварышаў і, адпаведна, на вызваленне: Бо завошта ж яго расстрэльваць? Яго ўзнагародзіць трэба за ягоныя пяцімесячныя турботы ў турме, за паслугі, якія ён аказваў органам і партыі". Ён да апошняга ўздыху застаецца здрадлівым, паслужлівым, клапоцячыся, каб датэрмінова "не раскрыцца, не зазлаваць, да канца выканаць свой сакрэтны абавязак". Сутнасць вобраза дапаўняецца лаканічнымі, але вельмі каларытнымі эпізодамі: найперш, калі Шастак цалкам сур'ёзна ўспрымае цынічны жарт Косцікава — "аб'яўленне благадарнасці": "Дзякуй, таварыш... Грамадзянін начальнік. Каб гэта залічылася..."; пазней — эпізодам, дзе Шастак, улагоджваючы Косцікава, з падхалімскай паспешлівасцю абураецца паводзінамі Валяр'янава, заўважаючы: "Мабыць, мала стралялі...". Безумоўна, у вобразе Шастака Васіль Быкаў увасобіў кагорту тых спецыфічна "далучаных" да "вялікай справы" дзеячаў, якія на самой справе з'яўляліся дробнымі, але неабходнымі "вінцікамі", "шасцярэнькамі", якія "круцілі" рухавік магутнай вынішчальнай машыны і якімі ў любы момант можна было лёгка ахвяраваць, бо знойдуцца новыя, гэткія ж "надзейныя".\\ Блізкім да вобраза Сурвілы — па матывацыі антыгуманных дзеянняў, па сваёй злачыннай сутнасці — з'яўляецца ў апавяданні Шастак, "партыец-бальшавік", у якога ў турме "былі свае абавязкі: дагадзіць следчым, запомніць і як мага дакладней перадаць ім, пра што гаварылі арыштанты". Прозвішча героя спецыфічнае па этымалагічных асацыяцыях: "шасцёрка", як самая дробная "асоба" ў картачнай гульні (але ад якой у пэўнай ступені залежыць агульная сітуацыя), ці шасцярэнька , як адзін з неабходных элементаў у агульным дзяржаўным механізме. Вельмі падобныя лёсы Сурвілы і Шастака нібыта персаніфікуюць вядомае: не капай яму іншаму... Абодва героі па сутнасці з'яўляюцца "калегамі" ў адносінах да "памкаменданта Косцікава", яны і трымаюцца з ім у пэўнай меры "па-сваяцку". Ды і ён час ад часу выказвае ім сякую-такую "калегіяльную ўвагу": частуе папяросай Сурвілу, у гутарцы з Шастаком "мякчэйшы", чым з іншымі. Шастак, як і Сурвіла, да апошняга спадзяецца на разуменне з боку таварышаў і, адпаведна, на вызваленне: Бо завошта ж яго расстрэльваць? Яго ўзнагародзіць трэба за ягоныя пяцімесячныя турботы ў турме, за паслугі, якія ён аказваў органам і партыі". Ён да апошняга ўздыху застаецца здрадлівым, паслужлівым, клапоцячыся, каб датэрмінова "не раскрыцца, не зазлаваць, да канца выканаць свой сакрэтны абавязак". Сутнасць вобраза дапаўняецца лаканічнымі, але вельмі каларытнымі эпізодамі: найперш, калі Шастак цалкам сур'ёзна ўспрымае цынічны жарт Косцікава — "аб'яўленне благадарнасці": "Дзякуй, таварыш... Грамадзянін начальнік. Каб гэта залічылася..."; пазней — эпізодам, дзе Шастак, улагоджваючы Косцікава, з падхалімскай паспешлівасцю абураецца паводзінамі Валяр'янава, заўважаючы: "Мабыць, мала стралялі...". Безумоўна, у вобразе Шастака Васіль Быкаў увасобіў кагорту тых спецыфічна "далучаных" да "вялікай справы" дзеячаў, якія на самой справе з'яўляліся дробнымі, але неабходнымі "вінцікамі", "шасцярэнькамі", якія "круцілі" рухавік магутнай вынішчальнай машыны і якімі ў любы момант можна было лёгка ахвяраваць, бо знойдуцца новыя, гэткія ж "надзейныя".\\
творы/васіль-быкаў/васіль-быкаў-жоўты-пясочак-аналіз-апавяд.1755964418.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki