Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:артур-вольскі:артур-вольскі-чарнічка

Гэта старая версія дакумента!


Артур Вольскі — Чарнічка

У засені сосен,
дзе мох ды іглічка,
расла-даспявала
красунька-чарнічка.

Калі на світанку
не бачыла хмарак,
расой абмывала
свой кругленькі тварык.

А потым

на сонейку

плечыкі грэла.
Нібы негранятка,
яна загарэла.

Быў сябра ў чарнічкі –
зялёны лісточак,
схаваў ён яе
ад вавёрчыных вочак.

Складала вавёрка
грыбы на палічкі,
але не прынесла
чарняўкі-чарнічкі.

I вожык праходзіў
сцяжынкаю блізкай.
Павёў у паветры
кірпатаю пыскай.

Але і яму,
не мяняючы звычкі,
лісток не дазволіў
пакрыўдзіць чарнічкі.

Шукала спажывы
мядзведзіца ўранку.
I вось на чарнічную
выйшла палянку.

Расселася, тлустая,
як сярод хаты.
I сонца схавала
спіною кашлатай.

Грабе сабе злева,
грабе сабе справа.
I злева і справа –
мядзведжая страва.

Няўжо для чарнічкі –
апошні дзянёчак?
Ды не пахіснуўся
зялёны лісточак!

На ўвесь свой расточак
устаў абаронца…
I вось ужо зноў
паказалася сонца.

Ах, што за лісточак!
Такі невялічкі –
мядзведзіцы нават
не выдаў чарнічкі!

Падобныя старонкі

  • артур-вольскі/артур-вольскі-вожык-дзівачок
  • віталь-вольскі
  • артур-вольскі/артур-вольскі-пагоня
  • віталь-вольскі/віталь-вольскі-несцерка
  • артур-вольскі
творы/артур-вольскі/артур-вольскі-чарнічка.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki