Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:артур-вольскі:артур-вольскі-хачу-служыць

Гэта старая версія дакумента!


Артур Вольскі — Хачу служыць…

Мой брат –
хлапец геройскі,
і за яго я рад:
у беларускім войску
пайшоў служыць мой брат.

Пра Грунвальд і пра Воршу
мне брат мой распавёў.
– Хіба, –
казаў, –
я горшы
за продкаў-ваяроў?

Учора
на парадзе –
прыгожы быў парад! –
у самым першым радзе
ішоў мой родны брат.

Я братам ганаруся,
бо з гэткімі, як ён,
ніколі
Беларусі
не трапіць у палон.

А вам скажу па-свойску:
хай час хутчэй бяжыць,
бо ў беларускім войску
і я
хачу служыць.

Падобныя старонкі

  • віталь-вольскі
  • артур-вольскі/артур-вольскі-вожык-дзівачок
  • артур-вольскі/артур-вольскі-пагоня
  • артур-вольскі
  • віталь-вольскі/віталь-вольскі-несцерка
творы/артур-вольскі/артур-вольскі-хачу-служыць.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki