~~META: title = Артур Вольскі — Хачу служыць… &keywords = брат, служыць, войску, беларускім &abstract = Чытаць верш Артура Вольскага "Хачу служыць…" &iftrue = nan ~~ ====== Артур Вольскі — Хачу служыць… ====== Мой брат –\\ хлапец геройскі,\\ і за яго я рад:\\ у беларускім войску\\ пайшоў служыць мой брат.\\ \\ Пра Грунвальд і пра Воршу\\ мне брат мой распавёў.\\ – Хіба, –\\ казаў, –\\ я горшы\\ за продкаў-ваяроў?\\ \\ Учора\\ на парадзе –\\ прыгожы быў парад! –\\ у самым першым радзе\\ ішоў мой родны брат.\\ \\ Я братам ганаруся,\\ бо з гэткімі, як ён,\\ ніколі\\ Беларусі\\ не трапіць у палон.\\ \\ А вам скажу па-свойску:\\ хай час хутчэй бяжыць,\\ бо ў беларускім войску\\ і я\\ хачу служыць. ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/віталь-вольскі]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-вожык-дзівачок]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-пагоня]] * [[постаці/артур-вольскі]] * [[творы/віталь-вольскі/віталь-вольскі-несцерка]]