Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:артур-вольскі:артур-вольскі-у-верасні

Гэта старая версія дакумента!


Артур Вольскі — У верасні

У верасні,
у верасні
хапае ўсім турбот.
Дзятва да школы
ў верасні
спяшаецца штогод.

Хоць сыпле дожджык з раніцы
і ў хмарах промень згас –
хто ў першы клас
збіраецца, а хто -
ў апошні клас.

У верасні,
у верасні
зрабіўся дзень малы.
Развітваюцца
ў верасні
з буслянкамі буслы.

Рассекшы хмару ўзмахамі,
клін жураўліны знік.
А ўсё чуваць
над дахамі
птушыны сумны крык.

У верасні,
у верасні
стаў лес зусім рабы.
Вавёрачка
ў верасні
дасушвае грыбы.

І вожык
устрывожаны.
А знаеце – чаму?
Бо трэба ложак
вожыку
заслаць на ўсю зіму.

У верасні,
у верасні
хапае ўсім трывог.
Мядзведзіца
у верасні
вышуквае бярлог.

Медзведзяняты жвавыя
да самае вясны,
расстаўшыся з забавамі,
глядзець там будуць сны.

У верасні,
у верасні
турбот –
паўнюткі рот.
І я раблюся
ў верасні
сталей на цэлы год.

Падобныя старонкі

  • алесь-салавей/алесь-салавей-восень
  • алесь-гарун/алесь-гарун-восень
  • ніна-мацяш/ніна-мацяш-восень
  • восеньскія-песні
  • уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-залатая-асенняя-раніца
творы/артур-вольскі/артур-вольскі-у-верасні.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki