~~META: title = Артур Вольскі — Татаў родны куток &keywords = крок, тата, след &abstract = Чытаць верш Артура Вольскага "Татаў родны куток" &iftrue = nan ~~ ====== Артур Вольскі — Татаў родны куток ====== Па маленькім,\\ зялёным, як сад, гарадку крочыць тата, узяўшы мяне за руку.\\ Я амаль паспяваю\\ за ім – крок у крок. Тата кажа: – Глядзі, прыглядайся, сынок. Для мяне, як для птушкі, быў ён родным гняздечкам – гарадок, што даўней называўся мястэчкам.\\ Я адсюль паляцеў у нязведаны свет...\\ Мне б за татам прайсці шлях яго – след у след!.. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-дзе-прывітанне]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-бацька-і-сын]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-памяці-бацькі]] * [[творы/мікола-гіль/мікола-гіль-татава-аўтаручка]] * [[творы/мікола-гіль/мікола-гіль-чаго-смяяўся-кот-васька]]