Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:артур-вольскі:артур-вольскі-сталяры

Гэта старая версія дакумента!


Артур Вольскі — Сталяры

Мы са Слаўкам –
сталяры:
робім лаўку
на двары.

Жоўтыя апілкі
сыплюцца
з-пад пілкі.
Стружкі
з-пад рубанкаў –
вязкай абаранкаў.

Мы для лаўкі
дошкі
падгаблюем трошкі.
Вось гатова спінка.
Вось гатовы ножкі.

Тук-так-ток,
тук-так-ток, –
заспяваў малаток.
Ды чамусьці
цвікі
загінаюцца
ў бакі.
Выпраміш –
і зноўку
хіліць цвік галоўку.
Аж да стомы
працавалі,
але лаўку
змайстравалі.

Мы абодва
рады надта,
ды прыйшла сястрычка
Ната.
Паглядзела
і сказала:
– З вашай працы
толку мала.
Нават боязна садзіцца.
Можа лаўка
разваліцца…

Я ў адказ:
– Наадварот!
Прастаіць яна сто год…

Ната зноў:
– Ну што ж,
паглядзім…
Я – да Слаўкі:
– Сядзем?
– Сядзем!

Я саджуся.
Сеў і Слаўка…
Нас дваіх
Трымае лаўка.

– Во, – кажу я
да сястры, –
мы са Слаўкам –
сталяры!

Падобныя старонкі

  • авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-той-хто-працуе
  • васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-пакуль-у-неба-б-юць-пад-ём
  • авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-адкуль-з-явіліся-рам
  • на-заводзе
  • праца-тваіх-рук
творы/артур-вольскі/артур-вольскі-сталяры.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki