~~META: title = Артур Вольскі — Сталяры &keywords = лаўка, сядзем, тук-так-ток, ната, слаўкам, сталяры, лаўку &abstract = Чытаць верш Артура Вольскага "Сталяры" &iftrue = nan ~~ ====== Артур Вольскі — Сталяры ====== Мы са Слаўкам –\\ сталяры:\\ робім лаўку\\ на двары.\\ \\ Жоўтыя апілкі\\ сыплюцца\\ з-пад пілкі.\\ Стружкі\\ з-пад рубанкаў –\\ вязкай абаранкаў.\\ \\ Мы для лаўкі\\ дошкі\\ падгаблюем трошкі.\\ Вось гатова спінка.\\ Вось гатовы ножкі.\\ \\ Тук-так-ток,\\ тук-так-ток, –\\ заспяваў малаток.\\ Ды чамусьці\\ цвікі\\ загінаюцца\\ ў бакі.\\ Выпраміш –\\ і зноўку\\ хіліць цвік галоўку.\\ Аж да стомы\\ працавалі,\\ але лаўку\\ змайстравалі.\\ \\ Мы абодва\\ рады надта,\\ ды прыйшла сястрычка\\ Ната.\\ Паглядзела\\ і сказала:\\ – З вашай працы\\ толку мала.\\ Нават боязна садзіцца.\\ Можа лаўка\\ разваліцца…\\ \\ Я ў адказ:\\ – Наадварот!\\ Прастаіць яна сто год…\\ \\ Ната зноў:\\ – Ну што ж,\\ паглядзім…\\ Я – да Слаўкі:\\ – Сядзем?\\ – Сядзем!\\ \\ Я саджуся.\\ Сеў і Слаўка…\\ Нас дваіх\\ Трымае лаўка.\\ \\ – Во, – кажу я\\ да сястры, –\\ мы са Слаўкам –\\ сталяры! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-той-хто-працуе]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-пакуль-у-неба-б-юць-пад-ём]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-адкуль-з-явіліся-рам]] * [[ibdc.ped>на-заводзе]] * [[ibdc.ped>праца-тваіх-рук]]