творы:артур-вольскі:артур-вольскі-снежны-бой
Гэта старая версія дакумента!
Артур Вольскі — Снежны бой
«Бой» усчаўся на двары.
Але страху – ані знаку.
Нашы хлопцы-ваяры
Смела рушылі ў атаку.
Крэпасць пала і ляжыць,
Як сумёт, –
Без сцен, без вежак.
I «праціўнік» прэч бяжыць
Ад агню крамяных снежак…
Праміне маленства час.
Пройдуць леты,
Пройдуць зімы, –
Назаве Радзіма нас
Абаронцамі сваімі.
Падобныя старонкі
- якуб-колас/якуб-колас-першы-снег
- юрась-свірка/юрась-свірка-з-першым-снегам
- першы-снег
- казімір-камейша/казімір-камейша-першы-снег
- першы-снег-3700
творы/артур-вольскі/артур-вольскі-снежны-бой.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1