~~META: title = Артур Вольскі — Снежны бой &keywords = пройдуць, бой &abstract = Чытаць верш Артура Вольскага "Снежны бой" &iftrue = nan ~~ ====== Артур Вольскі — Снежны бой ====== «Бой» усчаўся на двары.\\ Але страху – ані знаку.\\ Нашы хлопцы-ваяры\\ Смела рушылі ў атаку.\\ \\ Крэпасць пала і ляжыць,\\ Як сумёт, –\\ Без сцен, без вежак.\\ I «праціўнік» прэч бяжыць\\ Ад агню крамяных снежак...\\ \\ Праміне маленства час.\\ Пройдуць леты,\\ Пройдуць зімы, –\\ Назаве Радзіма нас\\ Абаронцамі сваімі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-першы-снег]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-з-першым-снегам]] * [[ibdc.ped>першы-снег]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-першы-снег]] * [[ibdc.ped>першы-снег-3700]]