Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:артур-вольскі:артур-вольскі-слон

Гэта старая версія дакумента!


Артур Вольскі — Слон

Вось і ён,
вось і ён –
слаўны слон,
магутны слон!

Нібы шэрая гара,
ён стаіць
сярод двара.
А навокал
і гамоніць,
і смяецца дзетвара.

Ледзь прабіўся
скрозь гурму,
каб частунак
даць яму.

– Абаранка хочаш?
На!
Не шкадую
для слана.
На далёкай
на радзіме
ты ж не ласаваўся
імі.
Там,
у джунглях,
безупынна
працаваў ты,
як машына.
На сабе цягаў бярвенне,
вырываў
з зямлі карэнне,
каб на месцы тым
былі
ураджайныя палі.

Шмат на свеце
ты пажыў,
шмат ты людзям
паслужыў.
Можаш бавіць
час цяпер,
нібы той
пенсіянер…

Абаранак,
несумненна,
і слану –
смачней за сена.

Ён бярэ ўжо
дваццаць трэці…
– Апетыт! –
смяюцца дзеці.

Падобныя старонкі

  • віталь-вольскі
  • артур-вольскі/артур-вольскі-еду-ў-госці-да-слана
  • дакор
  • віталь-вольскі/віталь-вольскі-несцерка
  • артур-вольскі
творы/артур-вольскі/артур-вольскі-слон.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki