~~META: title = Артур Вольскі — Слон &keywords = шмат, нібы, вось, слон &abstract = Чытаць верш Артура Вольскага "Слон" &iftrue = nan ~~ ====== Артур Вольскі — Слон ====== Вось і ён,\\ вось і ён –\\ слаўны слон,\\ магутны слон!\\ \\ Нібы шэрая гара,\\ ён стаіць\\ сярод двара.\\ А навокал\\ і гамоніць,\\ і смяецца дзетвара.\\ \\ Ледзь прабіўся\\ скрозь гурму,\\ каб частунак\\ даць яму.\\ \\ – Абаранка хочаш?\\ На!\\ Не шкадую\\ для слана.\\ На далёкай\\ на радзіме\\ ты ж не ласаваўся\\ імі.\\ Там,\\ у джунглях,\\ безупынна\\ працаваў ты,\\ як машына.\\ На сабе цягаў бярвенне,\\ вырываў\\ з зямлі карэнне,\\ каб на месцы тым\\ былі\\ ураджайныя палі.\\ \\ Шмат на свеце\\ ты пажыў,\\ шмат ты людзям\\ паслужыў.\\ Можаш бавіць\\ час цяпер,\\ нібы той\\ пенсіянер…\\ \\ Абаранак,\\ несумненна,\\ і слану –\\ смачней за сена.\\ \\ Ён бярэ ўжо\\ дваццаць трэці…\\ – Апетыт! –\\ смяюцца дзеці. ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/віталь-вольскі]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-еду-ў-госці-да-слана]] * [[ibdc.ped>дакор]] * [[творы/віталь-вольскі/віталь-вольскі-несцерка]] * [[постаці/артур-вольскі]]