Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:артур-вольскі:артур-вольскі-славы-даўняй-адгалосак

Гэта старая версія дакумента!


Артур Вольскі — Славы даўняй адгалосак

На гарбах счарнелых высп
стогнуць сосны векавыя.
Воўкам вые Ваўкавыск,
падвывае Ваўкавыя.

Ад варожых капытоў
абгароджана Гародня.
І Лагожаск з-за шчытоў
пазірае нелагодна.

Менск, абуджаны ўначы,
лоб хавае пад забрала.
І мяняюць крывічы
на мячы свае аралы.

Тураў дзьме ў турыны рог.
Клічаў кліча.
Свіслач свішча.
Месяц – кінуты нарог –
У разоры чорнай блішча…

О, мінулыя вякі!
Зброі бразгат несціханы.
Пагражалі крыжакі,
Каралі, цары і ханы…

Ды жыве ў пластах гадоў
славы даўняй адгалосак –
назвы нашых гарадоў,
нашых вуліц, нашых вёсак.

Падобныя старонкі

  • артур-вольскі
  • віталь-вольскі/віталь-вольскі-несцерка
  • віталь-вольскі
  • артур-вольскі/артур-вольскі-вожык-дзівачок
  • артур-вольскі/артур-вольскі-пагоня
творы/артур-вольскі/артур-вольскі-славы-даўняй-адгалосак.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki