~~META: title = Артур Вольскі — Славы даўняй адгалосак &keywords = нашых &abstract = Чытаць верш Артура Вольскага "Славы даўняй адгалосак" &iftrue = nan ~~ ====== Артур Вольскі — Славы даўняй адгалосак ====== На гарбах счарнелых высп\\ стогнуць сосны векавыя.\\ Воўкам вые Ваўкавыск,\\ падвывае Ваўкавыя.\\ \\ Ад варожых капытоў\\ абгароджана Гародня.\\ І Лагожаск з-за шчытоў\\ пазірае нелагодна.\\ \\ Менск, абуджаны ўначы,\\ лоб хавае пад забрала.\\ І мяняюць крывічы\\ на мячы свае аралы.\\ \\ Тураў дзьме ў турыны рог.\\ Клічаў кліча.\\ Свіслач свішча.\\ Месяц – кінуты нарог –\\ У разоры чорнай блішча…\\ \\ О, мінулыя вякі!\\ Зброі бразгат несціханы.\\ Пагражалі крыжакі,\\ Каралі, цары і ханы…\\ \\ Ды жыве ў пластах гадоў\\ славы даўняй адгалосак –\\ назвы нашых гарадоў,\\ нашых вуліц, нашых вёсак. ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/артур-вольскі]] * [[творы/віталь-вольскі/віталь-вольскі-несцерка]] * [[постаці/віталь-вольскі]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-вожык-дзівачок]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-пагоня]]