~~META: title = Артур Вольскі — Свята мам &keywords = дружна, маме, кожнай &abstract = Чытаць верш Артура Вольскага "Свята мам" &iftrue = nan ~~ ====== Артур Вольскі — Свята мам ====== Сёння свята нашых мам:\\ Прыйдуць мамы ў госці к нам.\\ Мы ўсім садам іх чакалі,\\ Падарункі рыхтавалі:\\ \\ Хто хусцінку вышываў,\\ Хто карцінку маляваў,\\ Кожнай маме – падарунак,\\ Кожнай маме – пацалунак.\\ \\ Павіншуем мам сваіх,\\ Мам любімых, дарагіх.\\ Дружна шчасця пажадаем,\\ Дружна песню заспяваем.\\ \\ Вельмі рад, вельмі рад\\ Мам сустрэць дзіцячы сад. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-цудоўныя-святы]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-сакавік]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-свята]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-свята-настаўніцы]]