~~META: title = Артур Вольскі — Пчала &keywords = Пчала &abstract = Чытаць верш Артура Вольскага "Пчала" &iftrue = nan ~~ ====== Артур Вольскі — Пчала ====== Рана-раненька\\ Пчала\\ Пакідае вулей,\\ Заспявала – загула,\\ Каб усе пачулі:\\ – Жу-жу-жу,\\ Жу-жу-жу,\\ Я без справы\\ Не сяджу,\\ Жу-у!\\ Палячу я\\ На лужок,\\ Потым –\\ На палетак.\\ І збяру\\ Духмяны сок\\ Самых лепшых кветак.\\ Жу-жу-жу,\\ Жу-жу-жу,\\ Я над кветкамі\\ Кружу,\\ Жу-у!\\ Панясу яго\\ Да сот,\\ Адпачну\\ Ля лёткі.\\ Пакаштуюць\\ Дзеці мёд,\\ Скажуць:\\ – Ну й салодкі!\\ Жу-жу-жу,\\ Жу-жу-жу,\\ Я падзяку\\ Заслужу,\\ Жу-у! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-мы-мёд-і-пчала]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-пчала-і-авадзень]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-пчала]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-пчолы-і-труцень]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-пчала]]