~~META: title = Артур Вольскі — Першы званок &keywords = восем, званок, зазвініць &abstract = Чытаць верш Артура Вольскага "Першы званок" &iftrue = nan ~~ ====== Артур Вольскі — Першы званок ====== Абрывае восень\\ За лістком лісток.\\ Сёння роўна ў восем\\ Зазвініць званок.\\ \\ Нам зусім не сумна\\ Хмарнаю парой,\\ Бо зляцеўся шумны\\ Наш вучнёўскі рой.\\ \\ Раніцаю ў школу\\ Сыдземся мы зноў.\\ Колькі тут вясёлых\\ Жартаў і размоў!\\ \\ Адплывае ў просінь\\ Лёгкі туманок.\\ Сёння роўна ў восем\\ Зазвініць званок. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>дарога-ў-школу]] * [[творы/кастусь-жук/кастусь-жук-урок]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-хто-вас-у-школу-сабі]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-пайшлі-ад-нас-канікулы]] * [[ibdc.ped>вясковы-асветнік]]