~~META: title = Артур Вольскі — Пагоня &keywords = скачуць, ззянні-звоне, сонейка, едзе &abstract = Чытаць верш Артура Вольскага "Пагоня" &iftrue = nan ~~ ====== Артур Вольскі — Пагоня ====== А чые там\\ дзіва-коні\\ абганяюць час?\\ Гэта едзе\\ ў ззянні-звоне\\ сонейка да нас.\\ \\ Конь чырвоны –\\ пасяродку.\\ Белыя –\\ з бакоў.\\ Скачуць хутка.\\ Скачуць ходка.\\ Іскры з-пад падкоў.\\ Рыцар\\ побач з імі ў гонцы.\\ Меч,\\ як звон,\\ звініць.\\ Ён ад хмараў\\ наша сонца\\ зможа ўбараніць.\\ \\ У Пагоні\\ скачуць коні\\ у світальны час.\\ Гэта едзе\\ ў ззянні-звоне\\ сонейка да нас. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-у-люстэрку-свіцязі]] * [[творы/максім-танк/максім-танк-ты-чуеш-брат]] * [[творы/іван-пташнікаў/іван-пташнікаў-пагоня]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-покліч]] * [[творы/алесь-бадак/алесь-бадак-пагоня]]