~~META: title = Артур Вольскі — Няма прыгажэй &keywords = дрэвы, гасцінна, Беларусі &abstract = Чытаць верш Артура Вольскага "Няма прыгажэй" &iftrue = nan ~~ ====== Артур Вольскі — Няма прыгажэй ====== Высозныя сосны\\ адвечнага бору –\\ пад самае сонца,\\ пад самыя зоры.\\ Зубры\\ ў гушчары\\ пратапталі сцяжыны\\ туды,\\ дзе ніводнай\\ няма каляіны.\\ Маліны\\ даспелыя\\ просяцца ў жмені,\\ грыбы – у кашы,\\ бы ў загоне алені.\\ Вітаюць нас\\ птушкі і дрэвы гасцінна…\\ Ну дзе яшчэ знойдзеш\\ такія мясціны?\\ Усім на зямлі\\ я давесці бяруся:\\ няма прыгажэй\\ ад маёй Беларусі! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-вожык-дзівачок]] * [[постаці/артур-вольскі]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-пагоня]] * [[творы/віталь-вольскі/віталь-вольскі-несцерка]] * [[постаці/віталь-вольскі]]