творы:артур-вольскі:артур-вольскі-непералётны-вырай
Гэта старая версія дакумента!
Артур Вольскі — Непералётны вырай
Сышліся хмары –
восені паслы.
I за акном не ціхне дождж-назола.
На поўдзень скіраваліся буслы,
а нас з табой ужо чакае школа.
Лістоту золкі вецер падхапіў
і закружыў яе ў апошнім танцы,
пад невясёлы восеньскі матыў
чапляецца за каўняры і ранцы.
Ах, восень!
Ты стараешся дарма,
прыкрыўшыся залочанай парфірай.
Бо што нам дождж
ды блізкая зіма:
у нас тут свой –
непералётны – вырай.
Аж да званка не змоўкне гамана
у кожным класе вераснёвым ранкам.
Як быццам і не восень,
а вясна,
і школа –
велізарная буслянка.
Падобныя старонкі
- авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-хто-вас-у-школу-сабі
- мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-пайшлі-ад-нас-канікулы
- кастусь-жук/кастусь-жук-урок
- вясковы-асветнік
- дарога-ў-школу
творы/артур-вольскі/артур-вольскі-непералётны-вырай.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1