~~META: title = Артур Вольскі — Непералётны вырай &keywords = школа, восень, блізкая, зіма &abstract = Чытаць верш Артура Вольскага "Непералётны вырай" &iftrue = nan ~~ ====== Артур Вольскі — Непералётны вырай ====== Сышліся хмары – восені паслы. I за акном не ціхне дождж-назола.\\ На поўдзень скіраваліся буслы,\\ а нас з табой ужо чакае школа.\\ \\ Лістоту золкі вецер падхапіў\\ і закружыў яе ў апошнім танцы,\\ пад невясёлы восеньскі матыў\\ чапляецца за каўняры і ранцы.\\ \\ Ах, восень! Ты стараешся дарма, прыкрыўшыся залочанай парфірай.\\ Бо што нам дождж ды блізкая зіма: у нас тут свой –\\ непералётны – вырай.\\ \\ Аж да званка не змоўкне гамана\\ у кожным класе вераснёвым ранкам.\\ Як быццам і не восень, а вясна, і школа – велізарная буслянка. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-хто-вас-у-школу-сабі]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-пайшлі-ад-нас-канікулы]] * [[творы/кастусь-жук/кастусь-жук-урок]] * [[ibdc.ped>вясковы-асветнік]] * [[ibdc.ped>дарога-ў-школу]]