~~META: title = Артур Вольскі — Насарог &keywords = Насарог &abstract = Верш Артура Вольскаг "Насарог" &iftrue = nan ~~ ====== Артур Вольскі — Насарог ====== Ён завецца – насарог, бо на носе\\ носіць рог.\\ Я смяюся:\\ – Вось дзівак!\\ Хіба носяць рогі так?\\ Раю шчыра\\ я табе:\\ не на носе – на ілбе не адзін, а два насі, як алені, як ласі... \\ Глянуў ён\\ улева, ўправа: – А табе якая справа?\\ Калі скіну\\ з носа рог,\\ дык які я насарог!.. І ўзлаваўся.\\ І засоп.\\ Каб не краты – што было б! ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/віталь-вольскі]] * [[постаці/артур-вольскі]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-вожык-дзівачок]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-пагоня]] * [[творы/віталь-вольскі/віталь-вольскі-несцерка]]