~~META: title = Артур Вольскі — Мухалоў і мухалоўка &keywords = Мухалоў, мухалоўка, муху &abstract = Чытаць верш Артура Вольскага "Мухалоў і мухалоўка" &iftrue = nan ~~ ====== Артур Вольскі — Мухалоў і мухалоўка ====== Мухалоў і мухалоўка\\ Ловяць мух і мошак лоўка.\\ Але самі не ядуць –\\ Да гняздзечка іх нясуць.\\ \\ А ў гняздзечку – пяць галовак.\\ Гэта – дзеткі мухаловак.\\ Мухалоўкам з імі гора –\\ Незвычайныя абжоры.\\ \\ Штохвіліны ў бацькі й маткі\\ Просяць есці птушаняткі.\\ І пішчаць, пішчаць штодуху:\\ – Дайце муху! Дайце муху! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/віталь-вольскі/віталь-вольскі-несцерка]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-пагоня]] * [[постаці/віталь-вольскі]] * [[постаці/артур-вольскі]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-вожык-дзівачок]]