~~META: title = Артур Вольскі — Мой скарб &keywords = скарб, багацце &abstract = Чытаць верш Артура Вольскага "Мой скарб" &iftrue = nan ~~ ====== Артур Вольскі — Мой скарб ====== Як і кожны ў маёй старане,\\ я багацце нязмернае маю.\\ Ды не ў грошах, не ў золаце – не!\\ У любові да роднага краю.\\ \\ Гэты скарб не схаваны ў зямлі,\\ не закуты ў іржавай скарбонцы.\\ Ён вясною з адталай раллі\\ узнімаецца рунню да сонца.\\ \\ Не кладзецца ў далярах на стол\\ і працэнтаў мой скарб не прыносіць.\\ Ён пладамі даспелымі ў дол,\\ рэха будзячы, бумкае ўвосень.\\ \\ Скарб той крыецца ў кожным кутку\\ неабсяжнай маёй Беларусі.\\ Рады я дружбаку, земляку,\\ з ім пароўну багаццем дзялюся.\\ \\ Беларусь!\\ Узараную,\\ дымную,\\ у лістоце бяроз і дубоў –\\ абдымаю цябе,\\ неабдымную,\\ ты – багацце маё і любоў. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ян-баршчэўскі/паданне-ад-севярына-пра-зямныя-скарбы]] * [[ibdc.ped>скарбы-продкаў]] * [[творы/уладзімір-караткевіч/уладзімір-караткевіч-чортаў-скарб]] * [[ibdc.ped>скарбы-нашай-радзімы]] * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-скарб]]