~~META: title = Артур Вольскі — Маміна свята &keywords = мамы, вясна, свята &abstract = Верш Артура Вольскага "Маміна свята" &iftrue = nan ~~ ====== Артур Вольскі — Маміна свята ====== Вельмі рада ўся сям’я\\ ў раніцу такую.\\ Падышоў\\ да мамы я\\ і кажу:\\ – Віншую…\\ Усміхаецца яна,\\ аж святлее хата.\\ Пачынаецца вясна\\ з мамінага свята. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-свята]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-свята-настаўніцы]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-цудоўныя-святы]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-сакавік]]