~~META: title = Артур Вольскі — Крынічка &keywords = крынічка &abstract = Верш Артура Вольскага "Крынічка" &iftrue = nan ~~ ====== Артур Вольскі — Крынічка ====== Струменіцца крынічка\\ то ў лузе, то ў бары.\\ Купаецца ў ёй знічка,\\ як рыбка, на зары.\\ \\ У летнюю пагоду\\ на радасць нам усім\\ хавае прахалоду\\ яна на дне сваім.\\ \\ Калі ж табе напіцца\\ захочацца з яе,\\ пачуеш, як вадзіца\\ смяецца і пяе. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>голас-крынічкі]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-крынічка-партызанска]] * [[ibdc.ped>на-беразе-лясной-крынічкі]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-аб-чым-пяе-крынічка]] * [[ibdc.ped>крынічка]]