Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:артур-вольскі:артур-вольскі-коцік

Гэта старая версія дакумента!


Артур Вольскі — Коцік

– Коцік, коцік,
дзе ты быў?
– Я ўсю ноч
мышэй лавіў.

– Коцік, коцік!
– Мяў, мяў, мяў…
– А ці многа
Ты спаймаў?

– Не спаймаў я
аніводнай
і цяпер
сяджу галодны…

– Коцік, коцік,
дзе ты быў?
– Я па беразе
хадзіў.

Сеў ціхутка
пад масток,
лавіў рыбку
за хвасток.

– Коцік, коцік!
– Мяў, мяў, мяў…
– А ці многа
ты спаймаў?

– Не спаймаў я
аніводнай
і цяпер
сяджу галодны…

– Ах, гультай
і абібок!
Ты ўсё выдумаў знарок.

І мышэй
ты не лавіў,
і на рэчку
не хадзіў.

А прачнуўся
на світанку
і злізаў
усю смятанку!

Падобныя старонкі

  • янка-журба/янка-журба-коцік
  • якуб-колас/якуб-колас-юрка-і-кот
  • віктар-гардзей/віктар-гардзей-коцік
  • максім-танк/максім-танк-бабка-і-кот
  • сучасная-казка-пра-бясстрашнае-кацяня
творы/артур-вольскі/артур-вольскі-коцік.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki