~~META: title = Артур Вольскі — Коцік &keywords = коцік, спаймаў, лавіў, аніводнай, сяджу, галодны, хадзіў, мышэй, мяў &abstract = Чытаць верш Артура Вольскага "Коцік" &iftrue = nan ~~ ====== Артур Вольскі — Коцік ====== – Коцік, коцік,\\ дзе ты быў?\\ – Я ўсю ноч\\ мышэй лавіў.\\ \\ – Коцік, коцік!\\ – Мяў, мяў, мяў…\\ – А ці многа\\ Ты спаймаў?\\ \\ – Не спаймаў я\\ аніводнай\\ і цяпер\\ сяджу галодны…\\ \\ – Коцік, коцік,\\ дзе ты быў?\\ – Я па беразе\\ хадзіў.\\ \\ Сеў ціхутка\\ пад масток,\\ лавіў рыбку\\ за хвасток.\\ \\ – Коцік, коцік!\\ – Мяў, мяў, мяў…\\ – А ці многа\\ ты спаймаў?\\ \\ – Не спаймаў я\\ аніводнай\\ і цяпер\\ сяджу галодны…\\ \\ – Ах, гультай\\ і абібок!\\ Ты ўсё выдумаў знарок.\\ \\ І мышэй\\ ты не лавіў,\\ і на рэчку\\ не хадзіў.\\ \\ А прачнуўся\\ на світанку\\ і злізаў\\ усю смятанку! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-журба/янка-журба-коцік]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-юрка-і-кот]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-коцік]] * [[творы/максім-танк/максім-танк-бабка-і-кот]] * [[ibdc.ped>сучасная-казка-пра-бясстрашнае-кацяня]]