Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:артур-вольскі:артур-вольскі-коцева-грамата

Гэта старая версія дакумента!


Артур Вольскі — Коцева грамата

Раз, два,

тры, чатыры.

Коцю грамаце вучылі.
Ды вурчыць ён

сам сабе:

– Што мне А

і што мне Бэ?

З іх я нават не пад'ем.
Бо ўсё смачнае –

на эМ.

Малако з яго і Мяса,
да якіх я дужа ласы.
І смятаны

ў нас не стане,

калі эМ няма ў сМятане…

– Ціха, коцю!

Не шумі ж!

Чуеш?
Шкрабаецца мыш…

Мыш?!
Яна

таксама з эМ.

Ухаплю яе

ды з'ем!..


Шусь – да норкі.
Не спаймаў.
– Мур-мур-мур!..
– Мяў-мяў-мяў!..

Падобныя старонкі

  • артур-вольскі/артур-вольскі-вожык-дзівачок
  • віталь-вольскі
  • артур-вольскі
  • віталь-вольскі/віталь-вольскі-несцерка
  • артур-вольскі/артур-вольскі-пагоня
творы/артур-вольскі/артур-вольскі-коцева-грамата.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki