~~META: title = Артур Вольскі — Коцева грамата &keywords = коцю &abstract = Чытаць вершык Артура Вольскага "Коцева грамата" &iftrue = nan ~~ ====== Артур Вольскі — Коцева грамата ====== Раз, два, тры, чатыры. Коцю грамаце вучылі.\\ Ды вурчыць ён сам сабе: – Што мне **А** і што мне **Б**э? З іх я нават не пад'ем.\\ Бо ўсё смачнае – на э**М**. **М**алако з яго і **М**яса,\\ да якіх я дужа ласы.\\ І смятаны ў нас не стане, калі э**М** няма ў с**М**ятане...\\ \\ – Ціха, коцю! Не шумі ж! Чуеш?\\ Шкрабаецца мыш...\\ \\ – **М**ыш?!\\ Яна таксама з э**М**. Ухаплю яе ды з'ем!.. \\ Шусь – да норкі.\\ Не спаймаў.\\ – Мур-мур-мур!..\\ – Мяў-мяў-мяў!.. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-вожык-дзівачок]] * [[постаці/віталь-вольскі]] * [[постаці/артур-вольскі]] * [[творы/віталь-вольскі/віталь-вольскі-несцерка]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-пагоня]]