творы:артур-вольскі:артур-вольскі-коні-поні
Гэта старая версія дакумента!
Артур Вольскі — Коні-поні
Эх, якія коні –
маленькія поні!
Падбярыце хутчэй
мне каня –
ды гарачэй!
Цок-цок –
капыточкі.
Ток-ток –
малаточкі.
Б’юць
усе чатыры ў лад.
Еду,
нібы на парад.
Бегемоты,
насарогі,
саступіцеся з дарогі!
І жырафы,
і паўліны –
на «зважай!» стаяць павінны!
Вось і грозны
цар звяроў.
Я кажу яму:
– Здароў!
Загадай,
каб заасад
дружна выйшаў на парад…
Раптам чую:
– Скончан круг!
Забіраюць лейцы з рук.
– Пакатаўся,
Дарагі,
хай катаецца другі.
Ах, якія коні –
маленькія поні!
Падобныя старонкі
- віталь-вольскі
- артур-вольскі
- васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-коні-і-поні
- артур-вольскі/артур-вольскі-пагоня
- віталь-вольскі/віталь-вольскі-несцерка
творы/артур-вольскі/артур-вольскі-коні-поні.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1