~~META: title = Артур Вольскі — Коні-поні &keywords = поні, маленькія, коні &abstract = Чытаць верш Артура Вольскага "Коні-поні" &iftrue = nan ~~ ====== Артур Вольскі — Коні-поні ====== Эх, якія коні –\\ маленькія поні!\\ \\ Падбярыце хутчэй\\ мне каня –\\ ды гарачэй!\\ \\ Цок-цок –\\ капыточкі.\\ Ток-ток –\\ малаточкі.\\ \\ Б’юць\\ усе чатыры ў лад.\\ Еду,\\ нібы на парад.\\ \\ Бегемоты,\\ насарогі,\\ саступіцеся з дарогі!\\ І жырафы,\\ і паўліны –\\ на «зважай!» стаяць павінны!\\ \\ Вось і грозны\\ цар звяроў.\\ Я кажу яму:\\ – Здароў!\\ Загадай,\\ каб заасад\\ дружна выйшаў на парад…\\ \\ Раптам чую:\\ – Скончан круг!\\ Забіраюць лейцы з рук.\\ \\ – Пакатаўся,\\ Дарагі,\\ хай катаецца другі.\\ \\ Ах, якія коні –\\ маленькія поні! ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/віталь-вольскі]] * [[постаці/артур-вольскі]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-коні-і-поні]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-пагоня]] * [[творы/віталь-вольскі/віталь-вольскі-несцерка]]