~~META: title = Артур Вольскі — Козачка &keywords = лужок, козачка &abstract = Верш Артура Вольскага "Козачка" &iftrue = nan ~~ ====== Артур Вольскі — Козачка ====== Выйшлі дзеці на лужок,\\ на зялёны муражок.\\ На лужок\\ на муражок\\ і пасталі\\ у кружок.\\ \\ – Пачакайце трошачку,\\ мы станцуем\\ «Козачку»!..\\ \\ А козачкі белыя\\ па мураўцы бегалі.\\ Па мураўцы –\\ скок ды скок,\\ патапталі\\ ўвесь лужок.\\ \\ Казляняты выбеглі:\\ – Што ж вы траўку выбілі?!\\ Ножкамі\\ затупалі,\\ рожкамі\\ застукалі.\\ \\ Тут пастушка\\ выйшла ў круг:\\ – Не тапчыце, козкі, луг!\\ Рожкамі\\ не стукайце,\\ ножкамі\\ не тупайце!\\ \\ А вясёлы пастушок\\ задудзеў тады ў ражок:\\ – Ду-ду-ду!\\ Ды ду-ду-ду!\\ З вамі ў скокі я пайду!\\ \\ Ах, як добра на лужку,\\ на зялёным муражку!\\ Мы б скакалі зноў і зноў,\\ але нам пара дамоў! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-козачка-свавольніца]] * [[постаці/віталь-вольскі]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-пагоня]] * [[творы/віталь-вольскі/віталь-вольскі-несцерка]] * [[постаці/артур-вольскі]]