~~META: title = Артур Вольскі — Кенгуру &keywords = кенгуру, кенгурыха, маленькіх &abstract = Чытаць верш Артура Вольскага "Кенгуру" &iftrue = nan ~~ ====== Артур Вольскі — Кенгуру ====== Кенгуру,\\ кенгуру\\ спрытна скача\\ угару.\\ \\ І ўгару,\\ і ўдаўжыню –\\ я яго не даганю…\\ \\ Паглядзі:\\ ў кенгуркі-маткі\\ торба ёсць\\ на жываце.\\ Там жывуць\\ кенгураняткі\\ ў цеплыні\\ ды ў цеснаце.\\ \\ Кенгурыха,\\ кенгурыха,\\ ну чаго сядзець ім ціха?\\ Ты маленькіх\\ не няволь,\\ пагарэзаваць\\ дазволь!\\ \\ А яна\\ глядзіць з дакорам,\\ нібы кажа:\\ – Як не сорам?!\\ Па абедзе,\\ як і ў вас,\\ у маленькіх –\\ ціхі час. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-пагоня]] * [[постаці/віталь-вольскі]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-вожык-дзівачок]] * [[постаці/артур-вольскі]] * [[творы/віталь-вольскі/віталь-вольскі-несцерка]]