~~META: title = Артур Вольскі — Калядкі &keywords = ладачкі-ладкі, хочаш, ешце, галубкі, калядкі &abstract = Чытаць верш Артура Вольскага "Калядкі" &iftrue = nan ~~ ====== Артур Вольскі — Калядкі ====== Ой, ладачкі-ладкі,\\ Надышлі Калядкі.\\ Мы дзеля Калядак\\ напяклі аладак.\\ \\ Дралі дробнай таркаю\\ дранікі духмяныя.\\ Хочаш – еш са скваркаю,\\ хочаш – са смятанаю.\\ Вось вам, калі ласка,\\ з жэрдачкі каўбаска.\\ Вось кавалак пірага,\\ каб не брала вас туга.\\ \\ Ой, ладачкі-ладкі!\\ І мядок салодкі\\ да лясной гарбаткі\\ наліем у сподкі.\\ І запахне рутай,\\ верасам, чаборам,\\ каб зімою лютай\\ нам не знацца з горам.\\ \\ Бярыце з талеркі\\ лізунцы, цукеркі!\\ \\ Ешце ўволю, ешце,\\ Ды не псуйце зубкі…\\ Песняй нас пацешце,\\ галубкі, галубкі!\\ \\ Бохан – поўняй яснаю,\\ яйкі, бульба, скваркі.\\ Гэта ўсё – з уласнае\\ нашай гаспадаркі.\\ \\ Калі вам прысмакі\\ прыйдуцца да смаку,\\ прынясіце Богу\\ шчыпую падзяку.\\ \\ Ой, ладачкі-ладкі –\\ Пляскаем у ладкі!\\ Ой, ладачкі-ладкі –\\ Святкуем Калядкі! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-калядная-вячэра]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ліса-калядоўшчыца]] * [[слоўнік/калядка]] * [[ibdc.ped>батлейка-калядны-лялечны-тэатр]] * [[ibdc.ped>каляды]]