~~META: title = Артур Вольскі — Калыханка &keywords = спяць &abstract = Верш Артура Вольскага "Калыханка" &iftrue = nan ~~ ====== Артур Вольскі — Калыханка ====== Змрок ляжыць навокал,\\ як гушчар лясны.\\ Да сцямнелых вокнаў\\ падыходзяць сны.\\ \\ Спаць усім належыць\\ на зыходзе дня.\\ Недзе ў Белавежы\\ дрэмле зубраня.\\ \\ Між ялін кашлатых,\\ у сваім дупле,\\ спяць ваверчаняты\\ ў цішы і ў цяпле.\\ \\ І крыклівай сойцы,\\ што ў гняздзечку спіць,\\ аж да ўсходу сонца\\ дзетак не будзіць.\\ \\ За акном мільгае\\ зорак карусель.\\ Глянь, табе міргае\\ Зорны Карабель.\\ \\ Спяць у лузе краскі –\\ ты чаму не спіш?\\ Можа, сёння ў казку\\ ў сне ты паляціш... ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>калыханка]] * [[творы/алесь-камароўскі/алесь-камароўскі-чарнобыльская-калыханка]] * [[слоўнік/калыханка]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-калыханка]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-калыханка-маме]]