творы:артур-вольскі:артур-вольскі-зялёны-бор
Гэта старая версія дакумента!
Артур Вольскі — Зялёны Бор
Здароў, Зялёны Бор! Здароў,
суніц хавальнік і арэхаў!
Я, сябар птушак і звяроў,
з табой пабачыцца прыехаў.
З сабою стрэльбу я не браў.
Мне не патрэбна дубальтоўка.
Між хмызнякоў тваіх і траў
пайду блукаць з адным алоўкам.
А ты, Зялёны Бор, не ўтой
свайго жыцця ў таемных сховах!
Я – сябар твой, я ўзяў з сабой
не дубальтоўку, а – аловак.
Падобныя старонкі
- артур-вольскі
- віталь-вольскі/віталь-вольскі-несцерка
- артур-вольскі/артур-вольскі-вожык-дзівачок
- артур-вольскі/артур-вольскі-пагоня
- віталь-вольскі
творы/артур-вольскі/артур-вольскі-зялёны-бор.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1