~~META: title = Артур Вольскі — Зялёны Бор &keywords = бор, зялёны, дубальтоўку, сябар &abstract = Верш Артура Вольскага "Зялёны Бор" &iftrue = nan ~~ ====== Артур Вольскі — Зялёны Бор ====== Здароў, Зялёны Бор! Здароў,\\ суніц хавальнік і арэхаў!\\ Я, сябар птушак і звяроў,\\ з табой пабачыцца прыехаў.\\ \\ З сабою стрэльбу я не браў.\\ Мне не патрэбна дубальтоўка.\\ Між хмызнякоў тваіх і траў\\ пайду блукаць з адным алоўкам.\\ \\ А ты, Зялёны Бор, не ўтой\\ свайго жыцця ў таемных сховах!\\ Я – сябар твой, я ўзяў з сабой\\ не дубальтоўку, а – аловак. ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/артур-вольскі]] * [[творы/віталь-вольскі/віталь-вольскі-несцерка]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-вожык-дзівачок]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-пагоня]] * [[постаці/віталь-вольскі]]