Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:артур-вольскі:артур-вольскі-жырафа

Гэта старая версія дакумента!


Артур Вольскі — Жырафа

Паспрабуй рашыць шараду!
Вось запарка, дык запарка!
Як са станцыі жырафу
Везці нам да заапарка?

Як устане на ўвесь рост –
Не пазбавішся бяды:
Галавой зачэпіць мост,
Пазрывае правады.

Як уздоўж працягне шыю –
Зноў хвалюецца шафёр:
– У вітрыне выб’е шыбу,
Перакуліць светлафор!

Не! Па горадзе жырафу
Не правезці нам без штрафу!

Падобныя старонкі

  • жырафа
  • віталь-вольскі/віталь-вольскі-несцерка
  • віталь-вольскі
  • артур-вольскі
  • артур-вольскі/артур-вольскі-пагоня
творы/артур-вольскі/артур-вольскі-жырафа.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki