~~META: title = Артур Вольскі — Жырафа &keywords = запарка, жырафу &abstract = Верш Артура Вольскага "Жырафа" &iftrue = nan ~~ ====== Артур Вольскі — Жырафа ====== Паспрабуй рашыць шараду!\\ Вось запарка, дык запарка!\\ Як са станцыі жырафу\\ Везці нам да заапарка?\\ \\ Як устане на ўвесь рост –\\ Не пазбавішся бяды:\\ Галавой зачэпіць мост,\\ Пазрывае правады.\\ \\ Як уздоўж працягне шыю –\\ Зноў хвалюецца шафёр:\\ – У вітрыне выб’е шыбу,\\ Перакуліць светлафор!\\ \\ Не! Па горадзе жырафу\\ Не правезці нам без штрафу! ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>жырафа]] * [[творы/віталь-вольскі/віталь-вольскі-несцерка]] * [[постаці/віталь-вольскі]] * [[постаці/артур-вольскі]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-пагоня]]