~~META: title = Артур Вольскі — Жывая граматыка &keywords = род, мужчынскі, ніякі, хоча &abstract = Верш Артура Вольскага "Жывая граматыка" &iftrue = nan ~~ ====== Артур Вольскі — Жывая граматыка ====== Той,\\ хто быць пісьменным хоча,\\ ведаць мусіць з першых год\\ род мужчынскі,\\ род жаночы\\ і яшчэ – ніякі род.\\ \\ Гусь уранні\\ выйшла з хаты,\\ важна тупае лужком.\\ А за ёю – гусяняты,\\ дзе падскокам,\\ дзе трушком.\\ \\ А я гусі\\ не баюся,\\ а я з гусі\\ пацвялюся!\\ Тут яна\\ як с-с-сыкане\\ ды ў атаку –\\ на мяне:\\ – Га-га-га!\\ Ды го-го-го!\\ Да-га-га-ганю яго!..\\ Ледзь схаваўся я\\ за плот…\\ Гусь – яна?\\ Жаночы род!\\ \\ Ах я, бедны,\\ небарака.\\ Ззаду гусь,\\ а тут – сабака.\\ І гырчыць,\\ і шчэрыць зубы.\\ Дзе схавацца мне\\ ад згубы?\\ Што рабіць?\\ І, нібы кот,\\ я ўскараскаўся на плот.\\ А сабака\\ аж якоча –\\ учапіцца ў лытку хоча.\\ Ён пільнуе агарод…\\ Ён?\\ Ага – мужчынскі род!\\ \\ Колькі гэтак –\\ вось няўдача! –\\ Пратырчу на плоце я?\\ Азірнуўся,\\ ажно бачу:\\ тут яшчэ і кацяня!\\ – Мяў, –\\ гаворыць мне яно, –\\ я даўно сяджу, даўно.\\ Аднаму\\ так страшна –\\ вох!\\ Ваяваць\\ смялей удвох…\\ І адразу –\\ хвост трубой.\\ І гатовае\\ у бой…\\ Кацяня –\\ яшчэ не кошка.\\ Кацяня –\\ яшчэ не кот.\\ Ну, а род?\\ Падумай трошкі.\\ Раз яно –\\ ніякі род!\\ \\ Я запомню назаўсёды\\ пасля гэтае прыгоды:\\ род мужчынскі,\\ род жаночы,\\ род ніякі –\\ усе тры роды.\\ Едзе сонейка да нас ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-вожык-дзівачок]] * [[творы/віталь-вольскі/віталь-вольскі-несцерка]] * [[постаці/артур-вольскі]] * [[постаці/віталь-вольскі]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-пагоня]]