~~META: title = Артур Вольскі — Еду ў госці да слана! &keywords = слана, кракадзіл &abstract = Чытаць верш Артура Вольскага "Еду ў госці да слана!" &iftrue = nan ~~ ====== Артур Вольскі — Еду ў госці да слана! ====== Вось якая навіна:\\ Еду ў госці да слана!\\ Родны дом яго далёка,\\ Каля той ракі Замбезі,\\ Дзе заўсёды паліць спёка,\\ Дзе не ведаюць аб снезе.\\ \\ У слана-асілка там\\ Ёсць сваяк – гіпапатам.\\ Без дарог, мнучы трыснёг,\\ Прэцца грозны насарог.\\ Пры ўзбярэжку лёг у іл\\ Ненажэрны кракадзіл.\\ \\ Ды гарыла - вось граміла! –\\ Не баіцца кракадзіла.\\ Фанабэрыстыя львы\\ Не схіляюць галавы.\\ А жырафы толькі крышку\\ Меншыя за тэлевышку. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>дакор]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-слон]] * [[творы/віталь-вольскі/віталь-вольскі-несцерка]] * [[постаці/віталь-вольскі]] * [[постаці/артур-вольскі]]