~~META: title = Артур Вольскі — Дзіўны дзед &keywords = дзед, машыну, правоў &abstract = Чытаць верш Артура Вольскага "Дзіўны дзед" &iftrue = nan ~~ ====== Артур Вольскі — Дзіўны дзед ====== А ці байка,\\ а ці быль –\\ дзед набыў\\ аўтамабіль.\\ Хоць няма ў яго\\ правоў,\\ рухавік уміг завёў.\\ Круціць руль\\ адважны дзед –\\ толькі пыл\\ курыцца ўслед.\\ Толькі ш-шыны –\\ ш-шу-шу-шу –\\ вылятаюць на ш-ша-шу.\\ І папёр-р-р\\ матор-р-р,\\ папёр-р-р\\ на чырвоны святлафор.\\ Раптам міліцыянер –\\ цоп дзядулю\\ за каўнер:\\ – На сваім аўтамабілі\\ шмат бяды вы б нарабілі!\\ Дзе правы?\\ Няма правоў?\\ Пешкі пойдзеце дамоў!..\\ Дзед машыну –\\ на шнурок\\ ды дадому павалок:\\ – Падару сваю машыну\\ ўнуку я –\\ на імяніны!.. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-пра-дзеда-і-ўнука]] * [[творы/павел-місько/павел-місько-як-дзеда-дзялілі]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-ехаў-дзед-дадому]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-казкі-дзеда-васіля]] * [[творы/уладзіслаў-галубок/уладзіслаў-галубок-забытая-хатка]]