~~META: title = Артур Вольскі — Дзеці &keywords = вочы, дзеці, розныя, слёзы, зрабіць, хвіліны, смех, планеце &abstract = Чытаць верш Артура Вольскаг "Дзеці" &iftrue = nan ~~ ====== Артур Вольскі — Дзеці ====== Розныя дзеці\\ Жывуць на планеце –\\ Белыя, жоўтыя,\\ Чорныя дзеці.\\ Розныя дзеці –\\ Аднолькавы смех.\\ Смех у хвіліны\\ Забаў і пацех.\\ Розныя дзеці –\\ I розныя вочы.\\ Вочы – як неба.\\ Вочы – як ночы.\\ Вочы, што мора\\ Ўвабралі глыбіні,\\ Вочы – пад колер\\ Бязводнай пустыні.\\ Розныя вочы –\\ Адзіныя слёзы.\\ Слёзы – ў хвіліны\\ Бяды ці пагрозы.\\ Вось бы зрабіць,\\ Каб у розных дзяцей\\ Радасць гасціла\\ Даўжэй ды часцей!\\ Вось бы зрабіць,\\ Каб на нашай планеце\\ Гора не ведалі\\ Розныя дзеці! ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>слухайце-адзін-аднаго]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-дзеці-вайны]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-беражы-зямлю-і-неба]] * [[творы/максім-танк/творы-максіма-танка-для-дзяцей]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-хударлявай-дзяўчынкай-бяляв]]