Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:артур-вольскі:артур-вольскі-грыбы

Гэта старая версія дакумента!


Артур Вольскі — Грыбы

З моху выгнуўся гарбок.
А пад ім сядзіць грыбок.

Гэй, грыбок баравы!
Не хавай галавы.
Паблукаю па бару –
усе грыбочкі пабяру!

А сінічка:
– Цінь-цінь,
і для іншых
кінь-кінь!

Будзе ўсю зіму вавёрка
без грыбочкаў плакаць горка.

Слёзы – градам з вачанят:
– Чым карміць ваверчанят?!

Я схаваў адразу ножык.
У мяне – паўнюткі кошык.

Лепш парадую вавёрку
і грыбоў пакіну горку
на пянёчку ля сасны,
каб хапіла да вясны…

Эх, і смачныя грыбочкі –
проста з лесу, а не з бочкі!

Падобныя старонкі

  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі
  • рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-незвычайны-грыбнік
  • баравікі-ў-хусцінках
  • цёплы-грыб
  • баравічкі-4207
творы/артур-вольскі/артур-вольскі-грыбы.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki