~~META: title = Артур Вольскі — Грыбы &keywords = грыбок, грыбочкі &abstract = Чытаць верш Артура Вольскага "Грыбы" &iftrue = nan ~~ ====== Артур Вольскі — Грыбы ====== З моху выгнуўся гарбок.\\ А пад ім сядзіць грыбок.\\ \\ Гэй, грыбок баравы!\\ Не хавай галавы.\\ Паблукаю па бару –\\ усе грыбочкі пабяру!\\ \\ А сінічка:\\ – Цінь-цінь,\\ і для іншых\\ кінь-кінь!\\ \\ Будзе ўсю зіму вавёрка\\ без грыбочкаў плакаць горка.\\ \\ Слёзы – градам з вачанят:\\ – Чым карміць ваверчанят?!\\ \\ Я схаваў адразу ножык.\\ У мяне – паўнюткі кошык.\\ \\ Лепш парадую вавёрку\\ і грыбоў пакіну горку\\ на пянёчку ля сасны,\\ каб хапіла да вясны...\\ \\ Эх, і смачныя грыбочкі –\\ проста з лесу, а не з бочкі! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі]] * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-незвычайны-грыбнік]] * [[ibdc.ped>баравікі-ў-хусцінках]] * [[ibdc.ped>цёплы-грыб]] * [[ibdc.ped>баравічкі-4207]]