творы:артур-вольскі:артур-вольскі-вожык-дзівачок
Гэта старая версія дакумента!
Артур Вольскі — Вожык-дзівачок
Вожык,
вожык,
дзівачок!
Не сціскайся
ў кулачок.
Я наліў
для дзівачка
поўны сподак
малачка.
Але вожык-дзівачок
не глядзіць
у гэты бок.
Малака
не хоча ён
і тупоча
на балкон.
Ды няма
з балкона сцежак –
ні лясной,
ні палявой.
Толькі пахне
вецер свежы,
пахне лісцем
і травой!
Падобныя старонкі
- віталь-вольскі
- артур-вольскі/артур-вольскі-коцік
- віталь-вольскі/віталь-вольскі-несцерка
- артур-вольскі
- артур-вольскі/артур-вольскі-пагоня
творы/артур-вольскі/артур-вольскі-вожык-дзівачок.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1