~~META: title = Артур Вольскі — Вожык-дзівачок &keywords = вожык, пахне &abstract = Чытаць верш Артура Вольскага "Вожык-дзівачок" &iftrue = nan ~~ ====== Артур Вольскі — Вожык-дзівачок ====== Вожык,\\ вожык,\\ дзівачок!\\ Не сціскайся\\ ў кулачок.\\ \\ Я наліў\\ для дзівачка\\ поўны сподак\\ малачка.\\ \\ Але вожык-дзівачок\\ не глядзіць\\ у гэты бок.\\ \\ Малака\\ не хоча ён\\ і тупоча\\ на балкон.\\ \\ Ды няма\\ з балкона сцежак –\\ ні лясной,\\ ні палявой.\\ Толькі пахне\\ вецер свежы,\\ пахне лісцем\\ і травой! ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/віталь-вольскі]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-коцік]] * [[творы/віталь-вольскі/віталь-вольскі-несцерка]] * [[постаці/артур-вольскі]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-пагоня]]