~~META: title = Артур Вольскі — Боль Чарнобыля &keywords = няўжо &abstract = Чытаць верш Артура Вольскага "Боль Чарнобыля" &iftrue = nan ~~ ====== Артур Вольскі — Боль Чарнобыля ====== Чым гэты боль нясцерпны вымераць?\\ Ён не лягчэй за той – з вайны.\\ Ці можа край палескі вымерці\\ без аніякае віны?\\ \\ Няўжо атрутны вецер выветрыць\\ пачуцці нашы, мову, слых?\\ Няўжо не вернуцца дазіметры\\ да тых паказчыкаў – былых?\\ \\ Няўжо абапал плыннай Прыпяці\\ лясы змарнеюць і палі?..\\ Усё стрываем, што ні прыйдзецца,\\ каб не застацца без зямлі;\\ \\ каб жыта ў полі каласілася,\\ каб не радзеў лясоў гушчар,\\ каб над планетай не насілася\\ пагроза смерці ў плойме хмар;\\ \\ каб катастрофа немагчымаю\\ была; каб матухна Зямля\\ не ўпала, стаўшы Хірасімаю,\\ счарнелым яблыкам з галля. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-1986]] * [[творы/максім-танк/максім-танк-самае-доўгае-расстанне]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-санеты-чарнобыля]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-аб-самым-смачным]] * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/тэма-чарнобыля-ў-беларускай-паэзіі]]