~~META: title = Артур Вольскі — Беларусь &keywords = небам, свету, хараство &abstract = Чытаць верш Артура Вольскага "Беларусь" &iftrue = nan ~~ ====== Артур Вольскі — Беларусь ====== То ялінкі, то сасонкі\\ падпіраюць небакрай...\\ Прыгажэйшае старонкі\\ не знайсці, як ні шукай.\\ Скачуць сонейка асколкі\\ пасля дожджыку ў вадзе.\\ Весялейшае вясёлкі\\ не пабачыш анідзе.\\ Пахне збожжа свежым хлебам.\\ Сыпле золата жніво.\\ Жаўрукі звіняць пад небам –\\ славяць свету хараство.\\ На бярозе – белы бусел.\\ Пад бярозаю – ручай.\\ А завецца Беларуссю\\ непаўторны родны край. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-пагоня]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-вожык-дзівачок]] * [[творы/віталь-вольскі/віталь-вольскі-несцерка]] * [[постаці/віталь-вольскі]] * [[постаці/артур-вольскі]]